На планерке у председателя: готовность пункта сдачи централизованного экзамена, снос ветхого и пустующего жилья, полевые работы и подготовка кормоуборочной техники

Пункт правядзення выніковай атэстацыі 11-класнікаў, размешчаны ў сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы, гатовы да прыёму выпускнікоў. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

 

Сёлета выпускнікоў школ чакаюць новыя выпрабаванні ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Адзінаццацікласнікі будуць здаваць рускую ці беларускую мову і другі прадмет на выбар. Гэта зроблена для таго, каб знізіць нагрузку на абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ або каледж.

Раней у 11 класах здавалі чатыры экзамены — рускую і беларускую мовы, матэматыку і гісторыю Беларусі.

Пункт здачы ЦЭ для юных карэліччан размешчаны ў СШ № 1 райцэнтра. Дастаўляць да месца правядзення экзамену вучняў будуць цэнтралізавана. Цэнтралізаваныя экзамены правядуць 14 мая па мовах і 21 мая па іншых прадметах. У гэтым навучальным годзе ЦЭ будуць здаваць 68 карэліцкіх школьнікаў.

На пасяджэнні таксама абмеркавалі такую важную тэму, як знос старых і пустуючых дамоў. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава, на тэрыторыі чатырох сельскіх Саветаў: Малюшыцкага, Цырынскага, Красненскага і Турэцкага — хутка пачнуцца работы па добраўпарадкаванні.

На палях раёна праводзіцца шырокі комплекс сельгасработ. Пасеяна 73% яравых культур. Завершаны сяўба цукровых буракоў і лёну-даўгунцу. На 31% плошчаў лягло ў глебу насенне кукурузы. Завяршаецца падкормка азімых зерневых па другім разе.

Ідзе падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі. Так, кормаўборачныя камбайны гатовы на 79%, самаходныя касілкі — на 100, трактарныя касілкі — на 62, трактарныя граблі — на 70. Усе сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі азімай свірэпіцы на зялёны корм. У сярэдзіне мая пачнецца першы ўкос шматгадовых траў.

Іна ЛЕЙКА