23, 25 и 29 мая состоятся приемы граждан, а 22 и 24 мая — «прямые линии»
прыём грамадзян
23 мая 2023 года з 10.00 да 12.00 у будынку Ярэміцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.
23 мая 2023 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у ААТ «Карэлічы-Лён» (г.п. Карэлічы) праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.
25 мая 2023 года з 11.00 да 13.00 у Мірскім сельскім выканаўчым камітэце (г.п. Мір, вуліца Першамайская, 2) адбудзецца дзень прававой асветы, прававой культуры (тэма: «Віды і парадак прадастаўлення прававых водпускаў») і прафсаюзны прыём грамадзян з удзелам галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальнікаў Станіслава Станіслававіча ЖАЛУДКА.
Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Падчас прыёму будзе праводзіцца «прамая лінія», кантактны тэлефон 8(01596)36-1-93.
29 мая 2023 года намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Яраславам Яўгеньевічам КАВЕЦКІМ з 11.00 да 12.00 будзе праведзена «прамая лінія» па тэлефоне 3-04-14, а з 12.00 да 13.00 у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта (3 паверх, каб. 58) — асабісты прыём грамадзян.
Папярэдні запіс на прыём да Кавецкага Я. Я. ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.
НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
24 мая 2023 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Іван Іванавіч ДАРАШЭНКА.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-11-48.
22 мая 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ па тэме: «Парадак назначэння дапамогі на пахаванне. Аб Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-79.
24 мая 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме: «Правілы запаўнення дакументаў персаніфікаванага ўліку».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-66.
24 мая 2023 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці. Аб Указе Прэзідэнтра Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-64.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.