Падарункі ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка ўручаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Данілавічу Бую і Анастасіі Якаўлеўне Грышынай
Клопат пра ветэранаў, працаўнікоў тылу, усіх, хто ўнёс неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу, – ганаровы і святы абавязак тых, хто жыве сёння пад мірным небам. Праяўленне ўвагі, міласэрнасці, аказанне дапамогі нашым героям – гэта абавязковае састаўляючае жыцця кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Для герояў ліхалецця напярэдадні Дня Перамогі працягваюць гучаць акорды індывідуальных парадаў. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Кошур уручылі падарункі ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і прадуктовыя наборы ад сеткі магазінаў “Еўраопт” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Данілавічу Бую і Анастасіі Якаўлеўне Грышынай.
Акрамя дэлегацыі з райцэнтра, з падарункамі і кветкамі завіталі да Уладзіміра Данілавіча цімураўцы, члены валанцёрскага атрада “Міласэрнасць” і прадстаўнікі пярвічнай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай”.
– Для мяне вялікі гонар і прыемная місія напярэдадні гэтага сапраўды вялікага свята віншаваць нашых дарагіх ветэранаў. З асаблівым пачуццём я выконваю сёння ганаровую місію – выказваю словы шчырай падзякі ветэранам за мірнае неба, за іх асабістую мужнасць, стойкасць і гераізм, – падзялілася член пярвічнай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Кацярына Шнырко. – Ім давялося прайсці праз усе выпрабаванні, якія былі наканаваны лёсам, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яны дайшлі да вялікай і свяшчэннай для нас даты – Дня Перамогі. Сёння яны з’яўляюцца для нас прыкладам гераізму і мужнасці.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара