Кореличчина продолжает лидировать на Гродненщине по темпам уборки трав первого укоса
Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 2571 га траў першага ўкосу, што складае 18% ад плана. Убрана 69% ад скошанага.
Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (42%), СВК “Маяк-Заполле” (32%). Трэцяе месца дзеляць СВК «Жухавічы» і ДП “Племзавод Карэлічы” (17%).
У раёне нарыхтавана 10054 т сенажу (6% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (12%), СВК «Жухавічы» (9%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (7%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 1,16 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Свіцязянка-2003” (2,37 ц карм. адз.), СВК «Жухавічы» (1,27 ц карм. адз.), СВК “Маяк-Заполле” (1,23 ц карм. адз.),.
Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён ідзе другім у вобласці. Лідзіруе Гродзенскі раён, дзе убрана 30%. Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён займае другую пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну. Па аб’ёмах нарыхтаванага сіласу Карэліцкі раён знаходзіцца на першым месцы ў вобласці (2614 тон, 2%).
Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліччына таксама на другім месцы абласной турнірнай табліцы. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам 1,88 цэнтнера кармавых адзінак.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара