На планерке у председателя: снос ветхого жилья, начало оздоровительного сезона и установка детских игровых площадок в агрогородках

У Карэліцкім раёне працягваецца знос старых і аварыйных дамоў і ўцягванне ў сельгасабарот вызваленых зямельных участкаў. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

— Гэтая праца праведзена ў Малюшыцкім сельсавеце, дзе знесена тры будынкі і пахавана 6 падмуркаў, — паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. — На чарзе — Цырынскі сельвыканкам, дзе пад знос пойдуць 10 падмуркаў і адзін дом. Працягваецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага.

З 1 чэрвеня ў раёне стартуе аздараўленчая кампанія. У аграгарадках Жухавічы і Райца пачнуць дзейнічаць лагеры працы і адпачынку. На базе 9 школ адкрываюцца лагеры дзённага знаходжання. Падчас летніх канікул аздараўленне пройдуць 690 юных карэліччан.

Генадзій Шатуеў пацікавіўся, як праводзіцца работа па ўладкаванні дзіцячых гульнявых пляцовак у аграгарадках раёна. Яму паведамілі, што ў дадзены момант ідзе набыццё забаўляльных комплексаў завадскога вырабу за кошт сельгаспрадпрыемстваў.

Іна ЛЕЙКА