У Карэлічах адбылася XIІ раённая навукова-практычная канферэнцыя педагогаў “Асоба. Адукацыя. Грамадства”

На базе ДУА “СШ № 1 г.п. Карэлічы”  адбылася чарговая XIІ раённая навукова-практычная канферэнцыя педагогаў “Асоба. Адукацыя. Грамадства”.

Удзельнікі  мерапрыемства – вельмі розныя людзі, але ва ўсіх ёсць агульная якасць: усе яны   аддаюць сябе педагогіцы без астатку, знаходзяцца ў пастаянным пошуку і не ведаюць стомы. Канферэнцыя прыцягнула жадаючых падзяліцца вопытам работы. Свае даследаванні прадставілі 30 педагогаў з 15 устаноў адукацыі. Была сфарміравана работа па шасці секцыях, дзе разгарнуўся абмен думкамі па актуальных пытаннях педагогікі.

Па традыцыі адкрыла канферэнцыю начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч:

– Сённяшняя канферэнцыя праходзіць пад дэвізам “За намі – будучае Баларусі». Толькі асоба з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, зацікаўленая ў павышэнні свайго адукацыйнага ўзроўню, вартая прымаць удзел у падобных мерапрыемствах. Спадзяюся, што ўсе вашы распрацоўкі знойдуць практычнае прымяненне і ў далейшым прынясуць карысць нашаму грамадству і вашым калегам. Карыстаючыся вялікай трыбунай,  выказваю словы падзякі адміністрацыі ўсіх устаноў адукацыі. Сёлета для ўдзелу ў  канферэнцыі заяўлены ўсе, без выключэння,  установы  раёна. Але  асабліва хачу адзначыць ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа», «Турэцкая сярэдняя школа», якія прадставілі па тры работы.

Ірына Валер’еўна адзначыла і тыя ўстановы, якія прадставілі па дзве работы, пажадала плёну ў працы і поспеху ўсім удзельнікам.

Па завяршэнні работы секцый  кампетэнтнае журы падвяло вынікі.

Кожны  заяўлены  атрымаў сертыфікат “Удзельнік XIІ раённай навукова-практычнай канферэнцыі педагогаў “Асоба. Адукацыя. Грамадства”, а лепшыя былі адзначаны Дыпломамі.

Секцыя прадметнага выкладання (гуманітарныя навукі): Дыплом І ступені атрымала настаўнік  ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Марына Горбач, Дыплом ІІ ступені –  ДУА ”Цырынская сярэдняя школа”  Галіна  Зінчанка,  Дыплом IIІ ступені – ДУА ”Цырынская сярэдняя школа” Ала  Цеслік.

Секцыя прадметнага выкладання (прыродазнаўчыя дысцыпліны): Дыплом І ступені атрымаў настаўнік  ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа» Іван Копаць, Дыплом ІІ ступені –  ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Міхаіл Шаплыка, Дыплом ІІІ ступені –  ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Зоя Алясюк.

Секцыя першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі: Дыплом І ступені атрымала настаўнік  ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа» Таццяна Самец, Дыплом ІІ ступені – настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ала Громава, Дыплом ІІІ ступені –  настаўнік ДУА «Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка” Таісія Мокат.

Секцыя дашкольнай адукацыі: Дыплом  І ступені атрымала выхавальнік ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”  Ірына Радзецкая, Дыплом  ІІ ступені – выхавальнік ДУА “Дзіцячы сад № 1  г.п. Карэлічы” Таццяна Каспяровіч, Дыплом  ІІІ ступені – выхавальнік ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Таццяна Пашкевіч.

Секцыя спецыяльнай адукацыі: Дыплом  І ступені атрымала педагог-дэфектолаг ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”   Вольга Суран, Дыплом  ІІ ступені – педагог-дэфектолаг ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна» Таццяна Гук, Дыплом  ІІІ – ступені педагог-дэфектолаг ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Таццяна Пажарыцкая.

Секцыя “Фарміраванне выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі”: Дыплом І ступені атрымала настаўнік ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Наталля Гурын, Дыплом  ІІ ступені – настаўнік ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа» Алена Гунько, Дыплом  ІІІ ступені – настаўнік ДУА  “Райцаўская сярэдняя школа” Вольга Буляк.

Асаблівасць настаўніцкай прафесіі менавіта ў тым, што педагогі не толькі даюць дзецям веды па прадмеце,  але  штогадзіну і штодня выхоўваюць лепшыя чалавечыя якасці, папаўняюць свой арсенал педагагічнымі інавацыямі, эфектыўнасць прымянення якіх  даказвалася падчас выступлення. Што можна пажадаць настаўніку, педагогу, выхавальніку? Напэўна, не страціць цікавасць да сваёй прафесіі,  каб не прапала жаданне вучыцца самому,  бо без гэтага жадання і іншых нічаму не навучыш. Верыцца, што ім удасца папоўніць слаўны летапіс  канферэнцый, які скрупулёзна вядзецца на працягу дванаццаці гадоў. Яны абавязкова працягнуць даследчую дзейнасць і дасягнуць новых вяршыняў і адкрыццяў.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара