Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Паважаныя работнікі арганізацый сувязі
Карэліцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для эфектыўнага кіравання, зносін, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.
Выказваем упэўненасць, што прафесіяналізм, энергія, вопыт і добрасумленнасць работнікаў арганізацый сувязі раёна будуць спрыяць далейшаму развіццю галіны і ўкараненню перадавых тэхналогій.
Напярэдадні прафесійнага свята жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, росквіту, новых прафесійных здзяйсненняў, падтрымкі родных і блізкіх.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў