Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Дарагія сябры!

Сёння фізічная культура і спорт з’яўляюцца адным са стратэгічных напрамкаў дзяржаўнай і рэгіянальнай палітыкі.

Беларуская зямля багатая на выдатных людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту і перадаюць гэтую адданасць дзецям і ўнукам. Многія нашы землякі з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця.

Гэта свята аб’ядноўвае пад сваімі сцягамі людзей розных узростаў, прафесій і інтарэсаў — усіх, чыё жыццё звязана са спортам, фізкультурай і здаровым ладам жыцця.

Шчыра віншуем фізкультурнікаў і спартсменаў, трэнераў, арганізатараў, ветэранаў спорту, балельшчыкаў і ўсіх, каму неабыякавы спорт, і жадаем моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, поспехаў і новых яркіх перамог.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў