Прадпрыемствы рыхтуюць кормаўборачную тэхніку

Па інфармацыі спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, прадпрыемствамі раёна падрыхтавана да работы 26 з 33 кормаўборачных камбайнаў (79%), 33 з 53 трактарных касілак (62%), 32 з 46 трактарных грабель (70%), 23 з 38 прэс-падборшчыкаў для сена і саломы (61%), 90 з 97 прычэпаў для перавозкі сянажнай масы (93%), 14 з 75 зерняўборачных камбайнаў (19%). На 100% завершана падрыхтоўка абмотчыкаў рулонаў і самаходных касілак.

Сяргей СТОЛЯР