Председатель Кореличского райисполкома Геннадий Шатуев провел личный прием граждан
За чатыры месяцы на асабісты прыём да старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева звярнулася 14 чалавек, на “прамую лінію” — яшчэ адзін. Колькасць зваротаў у параўнанні з мінулым годам вырасла ў два разы.
— Тэндэнцыя да павелічэння зваротаў грамадзян — гэта добра, — лічыць кіраўнік раёна. — Гэта значыць, што людзі давяраюць мясцовай уладзе, ведаюць, што іх выслухаюць і дапамогуць. Па магчымасці пытанні вырашаюцца станоўча, а значыць людзі задаволены. Для гэтага мы і працуем.
10 мая, у сераду, адбыўся чарговы асабісты прыём грамадзян, на які звярнулася жыхарка г. Мінска. Яна плануе адкрыць у райцэнтры міні-кафэ з фаст-фудам і прасіла пракансультаваць па пытанні падключэння электрычнасці. Прадпрымальніку дадзены тлумачэнні спецыялістамі аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама і Карэліцкага раёна электрычных сетак.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара