Выконваючай абавязкі старшыні Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта назначана Тамара Вячаславаўна Гасціла
29 красавіка выконваючай абавязкі старшыні Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта назначана Тамара Вячаславаўна Гасціла.
Тамара Вячаславаўна нарадзілася 18 красавіка 1977 года ў в. Аюцавічы Карэліцкага раёна. У 1996 годзе скончыла Нясвіжскі педагагічны каледж, у 2005 — Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Працоўную дзейнасць пачала выхавальнікам групы падоўжанага дня ў Жухавіцкай сярэдняй школе. З 1996 па 2020 год працавала настаўнікам пачатковых класаў у дадзенай установе адукацыі. З 2020 па 2022 год займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа». У 2022 годзе назначана загадчыцай ДУА «Жухавіцкі дзіцячы сад».
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара