У Карэліцкім раёне прайшла абласная акцыя “Франтавы лекторый”
Абласная акцыя “Франтавы лекторый”, старт якой пачаўся 2 мая працягваецца. Ужо адбылася сустрэча з аддаленнымі карыстальнікамі па маршруту №5, які аб’ядноўвае 5 населенных пунктаў і лічыцца адным з самых вялікіх. Маршрут цікавы і гістарычны. У гэты маршрут уваходзіць Горная Рута, вёсачка, якая знаходзіцца паміж Карэлічамі і Навагрудкам, і якая неаднаразова ўслаўлялася ў творах Адама Міцкевіча і не толькі ўслаўлялася, але і пройдзена. Ля вясковага помніка воінам і партызанам, ладзілі тэматычную кніжную выставу “Дорогая сердцу книга о войне” з навінкамі літаратуры ваеннай тэматыкі. Бібліятэкары чыталі вершы, клубнікі спявалі песні, стараста вескі Ніна Іванаўна Суран таксама прачытала верш. Жыхары, якія сабраліся ля помніка, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Далей па маршруту была вёска Тударава з ускладаннем кветак да помніка і хвілінай маўчання.
Чарговы выезд мабільнай бібліятэкі па маршруту № 10 “Вялікая Слабада-Тарасавічы” тычыўся таксама менавіта пэўнай акцыі. Бібліятэкары ў ваеннай форме арганізавалі сустрэчу-успамін з жыхарамі аддаленых вёсак. Чытачы дзяліліся сваімі звесткамі аб тых жудасных часах, а таксама ўспамінамі сваіх бацькоў і дзядоў, пра іх апаленую вайной маладосць, пра мучэнні і здзекі. У кожным населенным пункце арганізаваны кніжныя выставы з аглядам літаратуры, бібліятэкары ізноў чыталі вершы пра мужнасць абаронцаў Айчыны. Але успаміны ўспамінамі… кнігі пра каханне, дэтэктывы, жаночыя газеты і часопісы, ўсё тое што тычыцца шчаслівага і мірнага жыцця, усё тое што патрэбна цяпер нашым паважаным чытачам…
Наталля Казарэз,
метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”