Ход сельскагаспадарчых работ у Карэліцкім раёне
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 16498 га. Вясенняя апрацоўка глебы праведзена на 10052 га, пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 16747 га, што складае 89% ад плана.
Усяго на Карэліччыне пасеяна 13665 га яравых культур (73% ад плана). Завершана сяўба ранніх зерневых, зернебабовых, цукровых буракоў, яравога рапсу, цалкам пасеяны лён-даўгунец. Аднагадовыя травы пасеяны на 975 га (289%), кукуруза — 2417 га (31%), з іх 647 га на сілас, 1770 — на зерне. Прадпрыемствы раёна пасадзілі 99 з 122 га бульбы (81%). Аграрыямі Карэліччыны ў другі раз падкормлена 12100 га азімых зерневых, што складае 93% ад плана, 4898 га шматгадовых траў (83%), 6761 га сенакосаў і пашаў (49%). Цалкам завершана падкормка азімага рапсу і свірэпіцы.
Хлебаробамі раёна ўнесена 680 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў пад яравую сяўбу на плошчы 13312 га, на 12079 га — 595 т. дзючага рэчыва фосфарных, 2117 т. дзеючага рэчыва калійных на 16240 га.
Прадпрыемствамі раёна нарыхтаваны 498,5 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 491, 102%). На палі раёна вывезена 449,4 тыс. тон, унесена амаль 360 тыс. тон арганікі.
Сяргей СТОЛЯР