Машыніст экскаватара Карэліцкага ўчастка Дзятлаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм Фёдар Кныш атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама
Машыніст экскаватара Карэліцкага ўчастка Дзятлаўскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм Фёдар Кныш атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё меліярацыйнай галіны Карэліцкага раёна.
Узнагароду механізатару на рабочае месца прывезлі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько і начальнік Карэліцкага ўчастка Дзятлаўскага ПМС Васіль Баўдзей. Віншуючы мужчыну з узнагародай, Яўгеній Анатольевіч адзначыў высокі прафесіяналізм і самааддачу Фёдара Анатольевіча.
Сам механізатар кажа, што шчыруе меліяратарам ужо шосты год. Працаваць яму падабаецца. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, а ўсё астатняе яму даспадобы:
— Мы выконваем вельмі важную працу. Дзякуючы нам раней невыкарыстоўваемыя землі можна засяваць, каб сабраць добры ўраджай. Усё на карысць Радзімы!
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара