Яўген Чычкан: «Сёння ў свеце ідзе першая сусветная інфармацыйная вайна, у якой галоўная зброя — гэта хлусня»

Сёння ў свеце ідзе першая сусветная інфармацыйная вайна, у якой галоўная зброя — гэта хлусня, — лічыць намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан.

Месенджары і сацсеткі актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі канфліктаў і рэвалюцый. Мы прачынаемся і засынаем пад выбухі інфармацыйных бомбаў. Ідэалогія фашызму, з якой свет разам змагаўся ў мінулым стагоддзі, зноў з’яўляецца на старонках газет заходніх СМІ і ў сацсетках.
Людзей нацкоўваюць адзін на аднаго ў сацыяльных сетках, распальваюць сацыяльную і нацыянальную варожасць. Для чаго гэта робіцца? Усё проста: каб дэмаралізаваць адзін з бакоў. Потым аказваецца, што гэтая інфармацыя недакладная. Але хтосьці на аснове гэтай недакладнай інфармацыі ўжо прыняў нейкае рашэнне, правёў пагібельныя дзеянні.

Выкарыстанне фэйкаў і адкрытай хлусні ў рамках інфармацыйнай вайны было актыўна задзейнічана ў дачыненні да Беларусі яшчэ з пачатку выбарнага 2020 года.

Наша краіна на працягу многіх гадоў сутыкаецца з укараненнем адкрытай хлусні ў нашу свядомасць. Спробы эмацыйна накруціць беларусаў, выклікаць нянавісць да дзяржавы зашкальваюць. На правядзенне гэтай палітыкі заходнімі краінамі выдзяляюцца немалыя фінансавыя сродкі.

Ці можна перамагчы ў інфармацыйнай вайне? Безумоўна. Важна гаварыць праўду, адказваць за кожнае сваё слова, а людзі абавязкова адрозняць ісціну ад падману. Абавязкова пры гэтым выкарыстоўваць сучасныя высокія тэхналогіі.

Іна ЛЕЙКА