Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Международным днем защиты детей

Дарагія рабяты, паважаныя дарослыя!
Прыміце самыя добрыя і сардэчныя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Дзеці — гэта ўвасабленне нашых надзей. У іх рукі мы перадаём сваю будучыню, і толькі з іх дапамогай зможам стварыць гуманнае, справядлівае і паспяховае грамадства. Яны, як ніхто іншы, безабаронныя перад рэаліямі сучаснага свету. Акружыць іх увагай, любоўю, клопатам, зрабіць усё, каб падрастаючае пакаленне было шчаслівым, карысным грамадству, разумным, таленавітым, абараніць яго правы, стварыць неабходныя ўмовы для паўнавартаснага развіцця — клопат кожнага дарослага грамадзяніна краіны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў