Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем медицинского работника
Паважаныя работнікі аховы здароўя!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша прафесія цалкам прысвечана служэнню людзям. Яна патрабуе ад вас не толькі вернасці клятве Гіпакрата і багатых ведаў, але і бясконцага цярпення, стойкасці, чуласці і душэўнай шчодрасці. Нялёгкай паўсядзённай працай вы ахоўваеце найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя нам, – жыццё і здароўе.
Вы дапамагаеце карэліччанам падтрымліваць сваё здароўе і падаўжаць жыццё. У самыя цяжкія хвіліны вы прыходзіце на дапамогу, выяўляючы высокі прафесіяналізм і адказнасць, спачуванне і дабрыню. Ні адна прафесія не можа параўнацца па сваёй важнасці і складанасці з прафесіяй медыка.
Жадаем вам прафесійнай самарэалізацыі, асабістага дабрабыту, здароўя, міру і цяпла вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў