Работники СПК «Свитязянка-2003» первыми в районе завершили первый укос трав

Аграрыямі прадпрыемства скошана 1461 га. Нарыхтавана 7553 тоны сенажу, 618 тон сіласу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы назапашана 4,96 цэнтнера кармавых адзінак, на 1,82 цэнтнера больш, чым летась.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў, віншуючы калектыў прадпрыемства, адзначыў, што СВК змог дасягнуць такіх вынікаў дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх працаўнікоў:

— Пастараліся ўсе. Інжынерная служба якасна падрыхтавала тэхніку, аграномы выбралі і правільна апрацавалі плошчы, вытрымалі тэхналогію.

Па словах кіраўніка раёна, уся праца на прадпрыемстве адзначана знакам якасці. Жывёла атрымлівае якасныя кармы, і ў выніку надой на адну карову за дзень самы высокі ў раёне — 32,6 кг. 100% рэалізуемага малака прадаецца гатункам “экстра”.

— Заатэхнікі карыстаюцца пладамі вашай працы, — рэзюмаваў Генадзій Шатуеў.

Павіншаваў аграрыяў і галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Шугля:

— Першымі быць заўсёды прыемна. Акрамя таго, СВК “Свіцязянка-2003” заняў трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе па пастаноўцы сельгастэхнікі на зімовае захоўванне. Вы вельмі добра рыхтуеце тэхніку, хутка і якасна яе рамантуеце. Гэта вельмі добры вынік.

Зараз на прадпрыемстве актыўна рыхтуюць збожжаўборачную тэхніку. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у «Свіцязянцы-2003» гатова 56% камбайнаў. Старшыня гаспадаркі Аляксандр Мяцеліца запэўніў, што 15 чэрвеня ўсе 9 камбайнаў плануюць паставіць на лінейку гатоўнасці.