13 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока правяла «прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян у Райцаўскім сельскім Савеце
Зваротаў ад грамадзян не было, але паступіла прапанова ад старшыні сельвыканкама Валерыя Бабко аб унясенні змяненняў у заканадаўства аб устанаўленні тэрміну ўступлення ў права на спадчыну (на дом, зямлю), з мэтай прыняцця мер у сельскіх Саветах па пустых будынках. Таксама былі абмеркаваны пытанні стану дарог, добраўпарадкаванне тэрыторый, суседскія спрэчкі.
Падводзячы вынікі размовы, Эльвіра Сарока са станоўчага боку адзначыла работу Райцаўскага сельвыканкама з грамадзянамі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара