Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич: «Бизнесмены из РФ заинтересовались кореличским льняным маслом, картофелем и столовым бельем»»

«Акно магчымасцяў адкрыта. Так заўсёды не будзе», — падкрэсліў Прэзідэнт падчас наведвання ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», гаворачы аб цяперашнім вялікім попыце на разнастайную беларускую прадукцыю ў адсутнасць на рынку шэрагу заходніх канкурэнтаў.

— Сапраўды, беларуская прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у многіх краінах свету, бо гэта сімбіёз высокай якасці і даступнай цаны, — лічыць намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч. — Пасля распаду СССР нам удалося захаваць многія вытворчасці і цяпер паспяхова рэалізоўваць зробленае сваімі рукамі.

Нядаўна ў наш раён з горада-пабраціма Краснагорска Расійскай Федэрацыі прыехалі генеральны дырэктар ЗАТ «Тэхнапарк «Нахабіна» Аляксей Варакін і камерцыйны дырэктар Юрый Галаўкоў. Іх зацікавіла прадукцыя, вырабленая на Карэліччыне. Так, прамысловы льняны алей можа быць выкарыстаны ў якасці кампанента для вырабу фарбаў. Такая вытворчасць функцыянуе недалёка ад Краснагорска. Добрыя водгукі атрымала пасцельная і сталовая бялізна, іншая швейная прадукцыя, якую вырабляюць у Карэліцкім Доме быту. Не пакінула абыякавымі расійскіх гасцей і беларуская бульба, якую вырошчвае на нашых землях ТАА «НВП «Ніка». Думаю, неўзабаве нас чакаюць узаемавыгадныя кантракты з горадам-пабрацімам. Нагадаю, вырабленыя ў нас ільновалакно, ялавічына і бульба ўжо даўно зарэкамендавалі сябе на расійскім рынку, таму аб’ёмы экспарту можна і трэба павялічваць.

Ідзе ў рост і вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Так, за 6 месяцаў бягучага года тэмп росту склаў 110,6% пры заданні 102%. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна вырабілі прадукцыі на суму 89,3 млн рублёў. Выручка за 5 месяцаў склала 81,1 млн рублёў, або 136,7% да ўзроўню 2022 года. Гэтая дынаміка сведчыць, што наша прадукцыя запатрабавана.

Падчас гутаркі з калектывам завода ліфтавага машынабудавання Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў аб стварэнні ў кожным раёне Беларусі інвестыцыйнага праекта. Яго мэта — прыцягненне інвестыцый і стварэнне працоўных месцаў у рэгіёнах. Так, на Карэліччыне функцыянуе ЗАТ “Вольна”, якое спецыялізуецца на вытворчасці і рамонце электраабсталявання. Прадпрыемства набыло пустуючы будынак ліквідаванай у працэсе банкруцтва МПМК-152 плошчай 350 квадратных метраў, дзе ўжо завяршаецца рамонт. У дадзены момант ідзе падрыхтоўка да закупкі неабходнага прамысловага абсталявання для вытворчасці стартэраў-пераўтваральнікаў. Плануецца, што ў 2024 годзе тут будзе створана больш за 20 рабочых месцаў. Кошт аб’екта — 1 млн рублёў. Ужо асвоена 270 тысяч рублёў.

У час размовы з работнікамі прадпрыемства Прэзідэнт адзначыў, што рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі павінен кампенсавацца ростам заработнай платы.

У чэрвені рост тарыфаў на ЖКП прывязалі да базавай велічыні. Цяпер максімальна дапушчальны рост плацяжоў насельніцтва не павінен перавышаць 0,5 базавай велічыні замест раней устаноўленага пяцідоларавага эквіваленту.

«Тое, што мы павінны гэта кампенсаваць у заробак людзям, гэта дакладна. Нам трэба абавязкова паволі рухаць зарплату, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Будзем старацца ісці, падвышаючы заробак».

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што, напрыклад, паслугі цеплазабеспячэння насельніцтва аплачвае не цалкам — 20-30% ад фактычных затрат. Астатняе кампенсуе дзяржава.

Ігар Лазарэвіч адзначае, што рэальная заработная плата ў Карэліцкім раёне за 5 месяцаў складае 1336 рублёў, тэмп росту роўны 125,7% пры апераджаючых тэмпах росту прадукцыйнасці працы. Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што дзяржава заўсёды прыйдзе на дапамогу сваім грамадзянам і, калі трэба, падставіць плячо. У гэтым і заключаецца прынцып сацыяльнай дзяржавы.

Іна ЛЕЙКА