Делегация из Красногорского района подарила Кореличской библиотеке книги серии «Школьная библиотека»
Дэлегацыя г. Краснагорска Расійскай Федэрацыі наведала Карэліцкую раённую бібліятэку і падарыла кнігі серыі “Школьная бібліятэка”.
Дырэктар раённай бібліятэкі Лілія Арцюх расказала ганаровым наведвальнікам аб сістэме работы сеткі бібліятэк раёна і правяла экскурсію па бібліятэцы. Звярнуўшыся да гасцей, яна выказала надзею на супрацоўніцтва, і запрасіла ў верасні наведаць міжрэгіянальны фестываль «PROдвижение книги. Библиотечные ступени», які адбудзецца ў г.п. Карэлічы.
Падарунак ад дэлегацыі г. Краснагорска ўручыла дырэктар муніцыпальнай аўтаномнай установы “Культурна-вольнага часу клуба “Мара» Вераніка Андрыянава.
– Мы рады былі наведаць вашу бібліятэку. Няхай гэтыя кнігі будуць першым крокам да шляху супрацоўніцтва ў бібліятэчнай сістэме. Хоць нашы гарады сябруюць больш, чым трыццаць гадоў, я думаю, што кожны раз неабходна даваць новы віток цікавым праектам і іх паступова развіваць. На месцы стаяць нельга. Добра, што ёсць такая магчымасць прыязджаць адзін да аднаго ў госці, – выказалася Вераніка Сяргееўна і дадала: – Вельмі ганарова і прыемна было стаць удзельнікамі вашага рэспубліканскага свята Дзень Незалежнасці: вельмі ўсё па-добраму, па-дамашняму, людзі гасцінныя і прыветлівыя. Увогуле, мы жыхары мегаполіса і ў захапленні ад вашай цішыні і спакою. З вялікім задавальненнем хацелася б прыехаць да вас і на наступны год.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара