Кореличчане делятся впечатлениями о праздновании Дня Независимости
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сабраў прадстаўнікоў розных арганізацый і ўстаноў раёна, грамадскіх арганізацый, ветэранаў і моладзь, карэліччан і гасцей, якія па-добраму радаваліся святу і сонечнаму летняму дню, вялі са знаёмымі і сябрамі задушэўныя размовы і былі ўдзячныя яго арганізатарам. Сапраўды, карэліччанам ёсць што паказаць і што паглядзець, і ёсць чым ганарыцца.
Вольга ГРЫГАРОВІЧ,
намеснік старшыні СВК «Маяк-Заполле» па ідэалагічнай рабоце:
— На свяце — нашы гандбалісты, якія ўдзельнічаюць у таварысцкай сустрэчы па гандболе. Я захапляюся моладдзю, якая вядзе актыўны лад жыцця. За ініцыятыўнымі і актыўнымі юнакамі і дзяўчатамі — будучае нашай краіны.
Вячаслаў і Галіна КАЛТУНОВЫ,
ветэраны працы, жыхары г.п. Карэлічы:
— Свята ўражвае сваёй прадуманасцю, тэматычнай напоўненасцю, маштабнасцю з прыцягненнем вялікай колькасці ўдзельнікаў. Сэрца напаўняецца радасцю, гледзячы на радасныя твары, а таксама радуе, што прысутнічае шмат вучнёўскай, студэнцкай, працуючай моладзі.
Таццяна ВАРАБЕЙ,
ветэран працы, жыхарка райцэнтра:
— Свята добрае. Такія святы патрэбны, каб людзі маглі сустракацца, весяліцца, абменьвацца думкамі. Каб гучалі песні, каб быў добры настрой, каб сюды мы прыходзілі сем’ямі, са сваім дзецьмі і ўнукамі. А сённяшняе свята я лічу адным з самых галоўных у нашай краіне, якое дазваляе згуртавацца дзеля росквіту нашай краіны і яе будучага.
Ларыса РАПАВЕЦ,
начальнік Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»:
— Абстаноўка дружалюбная і міралюбівая. Гучаць ваенныя песні, якія вяртаюць у тыя далёкія гады. Яркае сонца і ўсмешкі людзей сведчаць пра тое, што мы шчаслівыя, ўдзячны мірнаму небу, камфортна сябе адчуваем у роднай Беларусі. І няхай гэтае адчуванне шчасця будзе як мага надалей у нашай краіне.
Галіна СМАЛЯНКА