Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем Независимости Республики Беларусь
Паважаныя жыхары і госці Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншум вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.
У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала былых жыхароў Карэліччыны. А сёння на нашых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў