Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют кореличчан с Днем Независимости

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Незалежнасці — гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных. Гэтае свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату аб людзях, сацыяльна-палітычнай стабільнасці.

У гэты па-сапраўднаму святы для кожнага беларуса дзень мы з асаблівай цеплынёй успамінаем сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. І наш абавязак памятаць, што сёння мы жывём, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай краіне дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзімы.

Міру, дабра, росквіту і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

З Днём Незалежнасці! З Днём Рэспублікі!

Э. А. Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А. Г. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь