Продавец магазина «Продукты» Светлана Гейс: «Главное для работников торговли — это улыбка»
Магазін «Прадукты» па вуліцы Гагарына, 2 знаходзіцца ў цэнтры Карэліч. Зусім побач — шашэйная дарога, што дабаўляе пакупнікоў і адказнасці ў іх абслугоўванні.
Узначальвае калектыў магазіна прадавец 4-га разраду Святлана Гейс (на фота). У «Прадуктах» яна працуе з 15 ліпеня 2019 года, а ў гандлі — больш дваццаці гадоў. Сваю справу добра ведае і любіць, бо гэта зносіны з людзьмі, якіх імкнецца абслужыць ветліва і падарыць ім добры настрой. Маладыя прадаўцы Мая Скіба і Дзіяна Анацкая вучацца прафесійнаму майстэрству ў вопытных калег Святланы Гейс і Таццяны Лапата. Сярэднямесячны тавараабарот у магазіне складае каля 100 тысяч рублёў, на аднаго прадаўца прыходзіцца 25 тысяч. Як адзначылі ў Карэліцкім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства, поспеху дапамагаюць дысцыплінаванасць, адказнасць, згуртаванасць работнікаў гандлёвай кропкі. Святлана Гейс адзначае, што калектыў магазіна працуе і па водпуску тавараў пенсіянерам, шматдзетным сем’ям, інвалідам па сацыяльных скідках згодна з сацыяльнай праграмай Рэспублікі Беларусь. А ўвогуле, імкнуцца знайсці ўсе шляхі па задавальненні попыту пакупнікоў. Яны розныя, карэліччане і праезджыя, і ўсім прадаўцы магазіна стараюцца падарыць іскрынку свайго добрага сэрца, каб пакупнікі пакінулі гандлёвую залу не з пустымі рукамі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА