Пустуючыя дамы і праблемная дарога. У Карэліцкім райвыканкаме адказалі на пытанні жыхароў вёскі Кожава

У чэрвені члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 1 райвыканкама сустрэліся з жыхарамі в. Кожава Жухавіцкага сельвыканкама. Вяскоўцы задалі прадстаўнікам мясцовай улады шэраг пытанняў.

Турбуюць жыхароў вёскі тры пустуючыя дамы па вул. Камунараў. Як паведамілі ў Жухавіцкім сельвыканкаме, дамы абследаваны, адзін з іх не з’яўляецца пустуючым: яго ўласнік жыве ў г. Мінску. Два іншых будынка прызнаны пустуючымі, з імі будзе праводзіцца далейшая праца — продаж або знос.

Таксама вяскоўцы прасілі адрамантаваць дарогу ў Кожаве. У Карэліцкім ДРБУ-158 паведамілі, што грэйдзіраванне дарогі Кожава-Радунь праведзена.

Іна ЛЕЙКА