У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка» адбылося адкрыццё другой змены
5 ліпеня ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі другую змену ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка». Зараз тут адпачываюць і праходзяць аздараўленне 120 дзяцей. Змена мае свой накірунак — асновы бяспекі жыццядзейнасці.
У правядзенні адкрыцця змены прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч, настаяцель храма агр. Лукі Анатолій Шэлест.
З нагоды ўрачыстага мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі прадэманстравалі сваё майстэрства — паказалі нумары мастацкай самадзейнасці.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ