В Кореличском районе завершается уборка озимого ячменя
У Карэліцкім раёне ўбрана 97% азімага ячменю. 7 сельгаспрадпрыемстваў поўнасцю завяршылі абмалот гэтай культуры. Лідарамі па ўраджайнасці з’яўляюцца ДП “Племзавод Карэлічы” (93 ц/га), СВК “Свіцязянка-2003” (79,8 ц/га) і СВК “Жухавічы” (78,3 ц/га).
У раёне атрымана 9194 т збожжа пры ўраджайнасці 61,5 цэнтнера на круг.
У гаспадарках раёна актыўна нарыхтоўваюць травы другога ўкосу. На раніцу пятніцы па раёне нарыхтавана 102 тысячы 79 тон сенажу, гэта 63 працэнтаў ад плана, 3 тысячы 142 тоны сена (34 працэнты ад плана), 2 тысячы 614 тон сіласу (2 працэнты ад плана). На адну ўмоўную галаву нарыхтавана 10,6 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,4 ц карм. адз. менш, чым у 2022 годзе.
Уборка зерневых і зернебабовых культур запланавана на 17 тысячах 253 гектарах. Да яе пачатку засталося менш за тыдзень.
Іна ЛЕЙКА