Начальником отдела экономики Кореличского райисполкома назначена Татьяна Бусько
1 жніўня начальнікам аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама назначана Таццяна Анатольеўна Бусько.
Т. А. Бусько нарадзілася 16 верасня 1982 года ў в. Пагарэлка Карэліцкага раёна. Скончыла Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай”.
Таццяна Анатольеўна свой прафесійны шлях пачынала эканамістам Карэліцкага РУП ЖКГ і КСУП «Племзавод Карэлічы», працавала на розных пасадах у КУП «ЖКГ Мінскага раёна», ДВУП «Водаканал Мінскага раёна», ДВА «Белводаканал».
З 2021 года працавала вядучым спецыялістам аддзела эканомікі і працы ўпраўлення па эканоміцы і фінансах РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара