Ученый-математик из Кореличского района Владимир Мощенский отпраздновал 85-летний юбилей

8 жніўня адзначыў 85-годдзе з дня нараджэння Машчонскі Уладзімір Андрэевіч – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Беларускі матэматык нарадзіўся ў в. Турэц Карэліцкага раёна ў 1938 годзе. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут ім. А. М. Горкага (спецыяльнасць «матэматыка і чарчэнне», 1960 г.), Маскоўскі дзяржаўны універсітэт ім. М.В. Ламаносава (аспірантура, 1968 г.).

6 жніўня споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэння  Уладзіміра Сяргеевіча Конюха – беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.

Будучы вучоны нарадзіўся ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёна.

У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З гэтага ж года працаваў у Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а з 1973 года з’яўляўся намеснікам дырэктара. З 1990 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі. Мае навуковыя працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Узнагароды: ордэн «Знак Пашаны» (1981 г.), нагрудны знак «Выдатнік народнай асветы» (1985 г.) і інш.

Пайшоў з жыцця 18 студзеня 1997 года.

Алена МАКАРЧЫК, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»

Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц