Евгений Бусько: «Продовольственная безопасность страны в наших руках»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пастаянна падкрэслівае: аграрная галіна, якая паспяхова развіваецца, з’яўляецца гарантам харчовай бяспекі краіны. І гэтая бяспека ў першую чаргу ў нашых руках, — лічыць першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўген Бусько.

— 22 жніўня Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця Віцебскай вобласці. Як заўсёды, асаблівая ўвага — аграрна-прамысловаму комплексу. І зноў пасыл работнікам АПК: дысцыпліна на працоўных месцах і захаванне тэхналогій — тады будзем з хлебам.

Па дадзеных, апублікаваных у ліпені 2022 года Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, у 2021 годзе ў свеце з голадам (сістэмным недаяданнем) сутыкнуліся 828 млн чалавек, або 9,8% насельніцтва планеты (на 46 млн больш, чым у 2020 годзе, і на 150 млн больш, чым у 2019 годзе). Колькасць людзей, якія не маюць фінансавай магчымасці забяспечыць сабе здаровае харчаванне, павялічылася на 112 млн чалавек (амаль да 3,1 млрд.), што з’яўляецца адным з наступстваў росту спажывецкіх цэн на прадукты харчавання. Пры гэтым доля беларусаў, якія не могуць дазволіць сабе здаровае харчаванне, – адна з найменшых у свеце (0,2 %). Беларусь па гэтым параметры знаходзіцца на адным узроўні з Германіяй, Бельгіяй і Нідэрландамі.

Усё гэта стала магчымым дзякуючы таму, што беларусы самі вырошчваюць сыравіну і затым вырабляюць з яе якасныя прадукты харчавання. Уносіць свой уклад у забеспячэнне нацыянальнай харчовай бяспекі і Карэліцкі раён. Так, вытворчасць малака за 7 месяцаў бягучага года вырасла на 108,9% і склала 54 006 т. На 110,6% вырасла рэалізацыя малака і склала 48 442 т.

Вытворчасць буйной рагатай жывёлы вырасла на 359,8 т і склала 4 132,8 т, або 109,5%. Свініны вырабілі 6 362,4 т, прырост склаў 112% (+679,9 т).

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 102,4% і складае 38 062 галавы, свіней – на 104,9% і  56 874 адпаведна.

Падчас нарады Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што недабор па каласавых збожжавых, які здарыўся з-за засухі, можна кампенсаваць за кошт кукурузы. На Карэліччыне плануецца атрымаць 15 тысяч т кукурузы на зерне. Ужо відаць, што ад каралевы палёў будзе добрая аддача. Частка кукурузы будзе ўбрана на сілас з прычыны недабору травяністых кармоў, так што грамадскае пагалоўе будзе цалкам забяспечана кармамі, а гэта, як вядома, інвестыцыі ў малако і мяса.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара