В Кореличском районе убрано 62% зерновых и зернобобовых культур, на 17% площадей посеян рапс
На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 62% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 11 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 10 715 га. Намалочана 63 205 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 59 ц/га.
Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае пятае месца ў вобласці, па ўраджайнасці — чацвёртае.
Яравы ячмень убраны на 2 149 га (85% ад плана), намалочана 13 997 т пры сярэдняй ураджайнасці 65,1 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 3 917 га (99%), намалочана 16 595 т пры сярэдняй ураджайнасці 42,4 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,19 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 4 308 т сена — 47% да плана, 116 199 т сенажу — 71% (у тым ліку з кансервантамі 109 659 т) і 2 614 т сіласу — 2%.
Лён выцераблены на 2005 га, што складае 93% уборачнай плошчы.
Ідзе сяўба азімага рапсу, насенне пакладзена ў глебу на 17% плошчаў. У гэтым годзе культура будзе пасеяна на 3 920 га.
Заарана 629 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, падрыхтавана — 165 га.
Іна ЛЕЙКА