В Кореличском районе убрано 99% зерновых и зернобобовых культур

На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 99% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

Па дадзеных на 22 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 17 159 га. Намалочана 103 433 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 60,3 ц/га.

Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае сёмае месца ў вобласці, па ўраджайнасці — чацвёртае.

Цалкам убраны яравы ячмень, намалочана 15 646 т пры сярэдняй ураджайнасці 61,7 ц/га.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,53 ц кармавых адзінак.

Нарыхтавана 4 310 т сена — 47% да плана, 118 524 т сенажу — 73% (у тым ліку з кансервантамі 111 872 т) і 3 929 т сіласу — 2%.

Аграрыямі раёна сабрана 304 тоны льнонасення пры ўраджайнасці 3,2 ц/га. Паднята льнотрасты на 998 га (46% да ўборачнай плошчы).

Ідзе сяўба азімага рапсу, насенне пакладзена ў глебу на 92% плошчаў. У гэтым годзе культура будзе пасеяна на 3 920 га.

Заарана 1923 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, падрыхтавана 695 га.