В Кореличском районе убрано 38% зерновых и зернобобовых культур (+инфографика по хозяйствам)
На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 38% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 1 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 6488 га. Намалочана 37868 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 58,4 ц/га.
Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае трэцяе месца ў вобласці. Па ўраджайнасці Карэліччына займае трэцяе месца. У лідарах Гродзенскі і Шчучынскі раёны, ураджайнасць у якіх складае 79,1 і 60,1 ц/га адпаведна.
Яравы ячмень убраны на 1294 га (51% ад плана), намалочана 8713 т пры сярэдняй ураджайнасці 67,3 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 1991 га (51%), намалочана 6974 т пры сярэдняй ураджайнасці 35 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывелы ў гаспадарках раёна назапашана 12,04 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 4109 т сена — 44% да плана, 114681 т сенажу — 70% (у тым ліку з кансервантамі 108331 т) і 2614 т сіласу — 2%.
Лён выцераблены на 1599 га, што складае 74% уборачнай плошчы.
Уборка зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса)