Кореличский район удерживает третью позицию на Гродненщине по урожайности (+инфографика по сельхозпредприятиям)
На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 89% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 18 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 15 330 га. Намалочана 94 668 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 61,8 ц/га.
Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае пятае месца ў вобласці, па ўраджайнасці — трэцяе.
Яравы ячмень убраны на 2 441 га (96% ад плана), намалочана 15 153 т пры сярэдняй ураджайнасці 62,1 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,38 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 4 310 т сена — 47% да плана, 118 193 т сенажу — 73% (у тым ліку з кансервантамі 111 541 т) і 2 614 т сіласу — 2%.
Ідзе сяўба азімага рапсу, насенне пакладзена ў глебу на 57% плошчаў. У гэтым годзе культура будзе пасеяна на 3 920 га.
Заарана 1433 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, падрыхтавана — 554 га.