В Кореличском районе завершена жатва. Получено почти 105 тысяч тонн зерна
На Карэліччыне цалкам убраны зерневыя і зернебабовыя культуры, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 25 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 17 308 га. Намалочана 104 777 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 60,5 ц/га.
У раёне намалочана 15 646 т яравога ячменю пры сярэдняй ураджайнасці 61,7 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,82 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 4 328 т сена — 47% да плана, 121 464 т сенажу — 75% (у тым ліку з кансервантамі 114 812 т) і 3 929 т сіласу — 2%.
Аграрыямі раёна сабрана 345 тон ільнонасення пры ўраджайнасці 3,4 ц/га. Паднята льнотрасты на 1080 га (50% да ўборачнай плошчы).
Ідзе сяўба азімага рапсу, насенне пакладзена ў глебу на 99% плошчаў. У гэтым годзе культура будзе пасеяна на 3 920 га.
Заарана 2494 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, падрыхтавана — 755 га.