14 верасня ў Карэліцкім раёне адбудзецца адзіны дзень інфармавання насельніцтва

14 верасня адбудзецца адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму «Адзінства беларускага народа — асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны».

Адбудзецца выезд інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы раёна і па месцы жыхарства:

група № 1 (кір. Шатуеў Г.М.): Варанчанскі філіял ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» — 8.00;

група № 2 (кір. Шкадаў А.В.): ДУА «Цырынская сярэдняя школа» — 14.30;

група № 3 (Бусько Я.А.): Карэліцкае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва — 11.00;

група № 4 (Чычкан Я.М.): ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» — 08.30;

група № 5 (Лазарэвіч І.Р.): Карэліцкі раённы ўчастак паштовай сувязі, Карэліцкі раённы вузел электрасувязі — 11.00;

група № 6 (Быліч А.А.): Турэцкі сельскі Савет — 14.30.