Аграрии Кореличчины получили высокие награды на «Дожинках» в Зельве
Майстар змены ААТ “Карэлічы-Лён” участак “Ліда” Ірына Семяновіч кажа, што на заводзе працуе ўжо звыш 35 гадоў:
— Я 33 гады адпрацавала ў змене, і ўжо трэці год працую майстрам. Сённяшняе свята вельмі спадабалася. Усё зроблена з густам, з размахам. Я спачатку хвалявалася — раней ездзіла на ўзнагароджанні, але на “Дажынках” першы раз. Вельмі прыемна атрымаць такую высокую ўзнагароду з рук Уладзіміра Караніка.
Трактарыст-машыніст ДП “Лукі-Агра” Сяргей Міхей працуе на прадпрыемстве з 1989 года. Мужчына кажа, што ўражаны размахам сённяшняга свята:
— На “Дажынках” я ўпершыню, і мне тут вельмі спадабалася, я ўражаны атмасферай, якая тут пануе. Прыемна стаўленне кіраўніцтва раёна і вобласці да простых рабочых. Адчуўшы яго, разумееш, што нашу працу бачаць і цэняць, таму хочацца працаваць далей.