С какими вопросами звонят граждане в Кореличский райисполком?

Званкі ад жыхароў раёна на суботнія «прамыя лініі» ў Карэліцкі райвыканкам працягваюцца.

Так, дачнік з вёскі Унехава Лукскага сельсавета паскардзіўся на адсутнасць уязнога дарожнага знака. Яму адказалі, што пасля вырабу знака яго ўстаноўкай зоймецца Карэліцкае ДРБУ-158.

Жыхарка вёскі Радунь Жухавіцкага сельсавета наракала на дрэнны стан вуліцы Цэнтральнай, а таксама дарогі, якая вядзе да могілак. Просьбу выканалі работнікі СВК “Жухавічы” і ДРБУ-158: абедзве дарогі прагрэйдзіраваны.

З вёскі Вялікая Слабада Турэцкага сельсавета патэлефанавалі са скаргай на тое, што не гарыць вулічны ліхтар. Карэліцкі раён электрычных сетак аператыўна зрэагаваў на просьбу і зрабіў рамонт.

Жыхар вёскі Амневічы Красненскага сельсавета паведаміў, што каля яго дома расце небяспечная інвазіўная расліна — баршчэўнік Сасноўскага. Работнікі СВК “Маяк-Заполле” знішчылі пустазелле.

Жыхарка г.п. Карэлічы паведаміла, што ў раёне вуліц 8 Сакавіка, Камсамольская, Раманаўка і Нягневіцкая бегаюць бадзяжныя сабакі. У выніку РУП ЖКГ зрабіла адлоў безнаглядных жывёл.

Іна ЛЕЙКА