День знаний отпраздновали в Райцевской средней школе

Радасць і смех, пышныя букеты, прыгожая новая школьная форма, вясёлыя дзеці, усхваляваныя настаўнікі, расчуленыя бацькі, бабулі і дзядулі. Пяць выпускнікоў і дванаццаць першакласнікаў – на ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе аграгарадка Райца – аптымістычны баланс. У гэты цудоўны дзень павіншаваць рабят прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, старшыня Райцаўскага сельвыканкама Валерый Бабко, настаяцель храма святой вялікапакутніцы Варвары Аляксей Шышкір і іншыя ганаровыя госці.

– Дарагія дзеці, педагогі, бацькі, госці! Дазвольце павіншаваць вас са святам – Днём ведаў і пачаткам навучальнага года, – звярнуўся Аляксандр Віктаравіч. – Сёння ўсе навучальныя ўстановы Карэліччыны гасцінна адчыняюць дзверы для навучэнцаў. Дзякуючы педагогам, бацькам і навучэнцам усе школы падрыхтаваны да новага навучальнага года. Дарагія першакласнікі, сёння для вас прагучыць першы школьны званок, які пакліча ў дзіўную краіну ведаў. У добры шлях! Сёння важны дзень і для вас, дарагія выпускнікі. Гэты год стане вызначальным перад стартам у дарослае жыццё. Няхай вашы запаветныя мары абавязкова спраўдзяцца.

Аляксандр Шкадаў уручыў першакласнікам кнігу “Беларусь – мая Радзіма”, а вучаніцы 9 класа Марце Патук у рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу” грашовы сертыфікат.

Словы падзякі, грашовыя прэміі школьнікам за аказанне дапамогі ва ўборцы ўраджаю, а таксама падарунак установе адукацыі ў памеры 5 тысяч рублёў уручыла намеснік дырэктара СВК “Свіцязянка-2003” па ідэалагічнай рабоце Алена Клаўсуць.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара