Марина Писарик о ленте «На другом берегу»: «Фильм помогает лучше узнать нашу историю»

Марына ПІСАРЫК, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі:


— Я паглядзела прэм’еру фільма «На другом берегу» ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры 14 верасня. Мне, як прадстаўніку маладога пакалення, які вывучаў гісторыю ў рамках школьнай праграмы, было вельмі цікава і пазнавальна даведацца аб такім складаным перыядзе ў гісторыі нашай краіны — 20-30 г.г. ХХ ст. Фільм дапамагае лепш пазнаць нашу гісторыю, а таксама, як берагчы сваю культуру, традыцыі, мову і быць адданым сваёй Радзіме. Мяне асабліва ўскалыхнулі пытанні веры і любові. Мы павінны ведаць, што страта незалежнасці не павінна паўтарыцца, наша сіла — у нашым адзінстве. Заклікаю моладзь паглядзець гэты фільм, каб лепш зразумець сябе і адчуць часткай усяго нашага народа.

Галіна СМАЛЯНКА