Нина Сергеевна Ефремова отметила свой 75-летний юбилей
7 верасня прыгожым, сонечным днём былы старшыня Карэліцкага раённага савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава адзначыла свой 75-гадовы юбілей.
Радасць гэтай падзеі з ёй раздзялілі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Саматыя, загадчык сектара аддзела культуры Наталля Шпакоўская, кіраўніцтва Карэліцкай раённай бібліятэкі, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур.
У гэты дзень з вуснаў гасцей гучалі словы віншавання і падзякі Ніне Сяргееўне за працу ў сферы культуры, за актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху раёна.
Уручаючы імянінніцы кветкі і падарункі, зычылі моцнага здароўя, любові да жыцця і аптымізму.
Чалавек-легенда, чалавек-гісторыя… так множа назваць Ніну Сяргееўну, якая заўсёды вызначалася сваёй дабрынёй і мудрасцю, была і застаецца прыкладам прыстойнасці і пазітыўнага погляду на жыццё. Жанчына больш сарака гадоў адпрацавала ў галіне культуры, з іх дваццаць гадоў была дырэктарам раённай бібліятэкі, на працягу пятнаццаці гадоў узначальвала раённую ветэранскую арганізацыю. Яна заўсёды з адказнасцю ставілася да даручанай справы і добрасумленна выконвала абавязкі. Сёння, апынуўшыся ў дзень юбілею ў бальніцы, выказала словы падзякі ўсім, хто прыйшоў раздзяліць свята.
– Хочацца таксама выказаць шчырыя словы падзякі ўсяму медыцынскаму персаналу Карэліцкай ЦРБ за дапамогу, за спагаду, за якаснае лячэнне, за медычную этыку і за прафесіяналізм у сваёй справе. Дзякуй Вам, Аляксей Аляксандравіч Каўцэвіч, за вашу кампетэнтнасць, бясконцую дабрыню і цёплае стаўленне. Жадаю супрацоўнікам бальніцы ўсяго самага найлепшага і толькі ўдзячных пацыентаў, — сказала Ніна Сяргееўна.
Ушанаванне юбіляра прайшло ў сяброўскай абстаноўцы вясёлых успамінаў, добрых слоў і сардэчных пажаданняў Ніне Сяргееўне.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара