На Карэліччыне адбудзецца раённая дэкада «Залаты ўзрост»
З 26 верасня па 5 кастрычніка на Карэліччыне пройдуць мерапрыемствы 13-й раённай дэкады «Залаты ўзрост» з нагоды Дня пажылых людзей.
29 верасня ў 10 гадзін у райцэнтры на базе былога будаўнічага ліцэя адбудуцца спаборніцтвы «Старэйшаму пакаленню — спартыўныя рэкорды!». Ініцыятары — сектар спорту і турызму райвыканкама, ЦСАН Карэліцкага раёна, раённы савет ветэранаў, райЦГЭ, УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», РА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа».
Людзей залатога ўзросту чакае шмат цікавых і карысных сустрэч. Савет пажылых грамадзян арганізуе дыялогавую пляцоўку, раённы савет ветэранаў — вечар адпачынку, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна — марафон па скандынаўскай хадзе, акцыі і канцэртную праграму, Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў — дабрачынную акцыю і віншавальныя паштоўкі. Карэліцкі раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі правядзе акцыю «Ад усёй душы», школы — дыялогавыя пляцоўкі, канцэрты-віншаванні, флэш-мобы, акцыі, установы культуры — святочныя канцэрты, тэматычныя і музычныя вечары, бібліятэкі — Дзень добрых паслуг, вечары адпачынку, бібліятэчныя пасядзелкі, акцыі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц