Участники торжеств в честь Дня народного единства в Кореличах делятся эмоциями

Галоўны бугалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Юлія Бартош лічыць:

— Атрымалася  маштабнае свята, якое сапраўды аб’ядноўвае маладых людзей. Увогуле, Дзень народнага адзінства нагадвае нам, што нягледзячы на тое, што ўсе мы розныя, са сваімі думкамі і поглядамі на жыццё, мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і краіну – гэта якраз тое, што нас аб’ядноўвае. Для мяне асабіста  свята 17 верасня – напамін пра непахіснасць і самадастатковасць нашай нацыі і дзяржавы, бо ў адзінстве наша сіла.

Эканаміст Марк Свірыд і інжынер па тэхніцы бяспекі Паліна Авер’янава з КУСП “Чарняхоўскі-Агра” сказалі:

— Вельмі рады, што маладое пакаленне сабралася разам, каб аддаць даніну павагі людзям, якія сваёй працай умацоўвалі дабрабыт раёна,  зараз яны для наз з’яўляюцца прыкладам. А што тычыцца свята, то мы лічым, што  гісторыя Дня народнага адзінства дазваляе нам яшчэ раз задумацца аб агульных мэтах і прыярытэтах: нам усім неабходна ўсвядоміць, што ў нас ёсць адзіная каштоўнасць – наш краіна. І іншай Радзімы нам не дадзена. Каб на нашых землях былі мір і згода, каб у нашай краіне людзі жылі шчасліва, кожны новы раздзел у гісторыі незалежнай Беларусі нам трэба пісаць разам.