Участники второго дня велопробега «В единстве — сила» посетили Мирский, Жуховичский и Циринский сельисполкомы
@korelichi_news #велопробег #bicycle #велосипед #17сентября #народноеединство #единство #Беларусь #Кореличи #belarus🇧🇾 ♬ CRUISING SAILOR — Fridolin Walcher
12 верасня. 10 гадзін. У маляўнічым куточку, ва ўрочышчы Яблонаўшчына, каля помніка ахвярам Халакоста, шматлюдна. Мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства, адкрывае кіраўнік справамі Мірскага сельскага выканаўчага камітэта Сняжана Ханько і адзначае, што яго ўдзельнікі сабраліся ў знакавым месцы, каб успомініць пра загінулых. «Мы хочам, каб дзеці ведалі гісторыю пасёлка і з павагай адносіліся да мінулага і з надзеяй глядзелі ў будучае», — сказала прамоўца і заклікала прысутных захоўваць талерантнасць і міралюбства, быць дабрэйшымі ў адносінах адзін да аднаго.
У сваёй прамове кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» Аляксандр Асташка, паведаўшу пра дату 17 верасня, адзначыў яе важнасць: гэтае ўз’яднанне дало народу магчымасць выжыць, таксама аб’ядналіся многія сем’і. Выказаў меркаванне, што мы павінны быць адзіныя. Калі адзіныя, то непераможныя, і кожны сваёй працай павінен мацаваць адзінства.
Святар Фёдар Лукашэвіч заклікаў прысутных думаць аб сваёй душы і тварыць добрыя справы. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінулых на вайне.
Велапрабег па Карэліцкай зямлі прадаўжаецца, і мы накіроўваемся за яго ўдзельнікамі ў Жухавіцкі сельсавет. Тут, каля брацкай магілы, праводзіцца мітынг. Яго вядучая Кацярына Жамойда адзначае, што ва ўсе часы адзінства народа было, ёсць і будзе для нашай краіны галоўнай нацыянальнай ідэяй і ў палітычным, і ў духоўным плане. Гэта тая гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сённяшняе і будучае. Дзень народнага адзінства сімвалізуе згуртаванасць і адзінства беларускага народа, якое забяспечвае краіне дабрабыт і росквіт.
Слова прадастаўляецца выконваючай абавязкі старшыні Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Тамары Гасціла. Прадстаўнік мясцовай улады адзначае, што гэты дзень вяртае да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа — уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Разарваны Рыжскім мірным дагаворам 1921 года народ аб’яднаўся, атрымаўшы магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праву называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа. Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемавыручка, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў і дапамагалі пераадольваць цяжкасці, якія паўставалі на шляху. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, і мы можам разлічваць на будучае.
Тамара Гасціла заклікала прысутных цаніць сваю гісторыю і традыцыі, якія з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Чым больш будзем ведаць пра мінулае, тым менш застанецца непаразумення і разладу. Радзіма ў нас адна, лёс краіны — агульны, і мара кожнага з нас — жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Трэба разам працаваць сумленна і клапаціцца пра дабрабыт нашай краіны. Сіла нацыі — у яе адзінстве. Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі. Пажадала ўсім моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту, мірнага неба.
Памяць пра загінулых на вайне ўшаноўваецца хвілінай маўчання. Да падножжа брацкай магілы ўскладваюцца кветкі.
Наступае ўрачысты момант перадачы агню ад Мірскага сельсавета Жухавіцкаму, як сімвала адзінства паміж суседзямі, якія заўсёды падтрымлівалі сяброўскія адносіны.
Мы накіроўваемся ў аграгарадок Цырын. Туды едуць і ўдзельнікі велапрабегу. Стаіць цёплае асеннее надвор’е, і яны круцяць педалі з радасцю і ў добрым настроі прыязджаюць да месца прызначэння. У аграгарадку каля воінскіх могілкаў выконваючая абавязкі старшыні Жухавіцкага сельсавета Тамара Гасціла перадае сімвалічны агонь інспектару Цырынскага сельвыканкама Валянціне Ахрэмка. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаюць вучні мясцовай школы — прадаўжальнікі традыцый і спраў сваіх землякоў.
Слова — удзельнікам велапрабегу:
Вераніка РАДЧУК,
загадчык сектара «Аюцавіцкі сельскі клуб»:
— Я выказала жаданне прыняць удзел у патрыятычным велапрабегу «У адзінстве — сіла» да Дня народнага адзінства. Гэта вельмі сімвалічна. Мне хочацца выказаць словы ўдзячнасці арганізатарам велапрабегу. Такія мерапрыемстваы патрэбныя, асабліва для выхавання падрастаючага пакалення. Мы едзем ад помніка да помніка, і наша падарожжа мае гістарычную каштоўнасць. Трэба прымнажаць традыцыі нашага народа і захоўваць памяць пра мінулае і пра тых, хто заваяваў мір на зямлі.
Анастасія ЗНАЙДЗЁН,
бухгалтар СВК «Жухавічы»:
— Я накіроўваюся ад помніка да помніка, бо патрыёт сваёй краіны і ганаруся тым, што жыву на гасціннай жухавіцкай зямлі. Людзі тут цудоўныя, добразычлівыя, працавітыя. Мы — адзіныя ў сваіх памкненнях: хочам жыць у мірнай і квітнеючай краіне. Сёння мы разам, каб даказаць, што ў адзінстве — наша сіла. А велапрабег — гэта павага да загінулых на палях вайны. Мы павінны памятаць пра мінулае і быць прыкладам сумленных адносін да працы і добразычлівымі ў адносінах да акружаючых людзей.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА