В Кореличах провел прием граждан первый заместитель начальника УВД Гродненского облисполкома-начальник милиции общественной безопасности Андрей Бакач
Распавядаючы пра грамадскую бяспеку ў Гродзенскай вобласці, Андрэй Сяргеевіч адзначыў, што колькасць парушэнняў зніжаецца:
— Абстаноўка, як на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, так і ў Карэліцкім раёне, знаходзіцца пад нашым кантролем. Для прадухілення злачынстваў супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы. У дачыненні да асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку, прымаецца ўвесь комплекс папераджальных і растлумачальных мер і абмежаванняў, устаноўленых згодна з дзеючым заканадаўствам. У грамадзян няма прычын хвалявацца. Супрацоўнікі міліцыі заўсёды гатовы аказаць дапамогу ў самыя сціслыя тэрміны.
Таксама Андрэй Бакач нагадаў пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху:
— Светлавы дзень становіцца карацей, цямнее раней, таму неабходна памятаць аб выкарыстанні святлоадбівальных элементаў. Дарога не даруе памылак, таму беражыце сябе і сваіх дзяцей, навучыце іх базавым правілам дарожнага руху.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара