На стадионе в Кореличах повредили тренажер и трибуны. Что грозит вандалам?

Летась на стадыёне «Юнацтва» адкрылі спартыўную антывандальную пляцоўку. Мяркуючы па водгуках жыхароў райцэнтра і таму, што кожны дзень на пляцоўцы можна сустрэць аматараў спорту, пляцоўка прыйшлася карэліччанам даспадобы. Прайшло крыху больш за год, а хтосьці, мабыць, прыняў слова «антывандальная» ў назве пляцоўкі за выклік і вельмі моцна нашкодзіў: з велатрэнажора зніклі педаль і сядло. На трыбунах шчыліны — хтосьці выламаў крэслы.

— За ўсімі, хто адпачывае на стадыёне, вядзецца відэаназіранне, — кажа ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Карэліцкага РАУС Аляксандр Валенцюкевіч. — Калі хтосьці наўмысна пашкодзіў дзяржаўную маёмасць, гэта расцэньваецца як хуліганства і праследуецца паводле арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Караецца грамадскімі работамі, штрафам або арыштам да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

У залежнасці ад абставін здзяйснення хуліганства адносіцца да катэгорый менш цяжкага або цяжкага злачынства. Крымінальная адказнасць за хуліганства, таксама як і адміністрацыйная адказнасць за дробнае хуліганства, наступае з 14 гадоў, бо яны ўяўляюць павышаную грамадскую небяспеку ў параўнанні з іншымі правапарушэннямі.

— У Карэліцкім раёне ёсць выпадкі, калі дзеці і іх бацькі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці па дадзеным артыкуле і заплацілі штраф, — кажа Аляксандр Уладзіміравіч. — Непаўналетнія парушальнікі былі пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Сяргей СТОЛЯР

Фота Дар’і ВАРАПАЕВАЙ