Юлия Шевко про фильм «На другом берегу»: «Детям необходимо смотреть такие фильмы»
“Дзецям неабходна глядзець такія фільмы», – лічыць метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Юлія Шэўка
Карціна “На другім беразе“ расказвае кранальную гісторыю падзей 1925 года ў Заходняй Беларусі, пра часы партызанскай вайны і спробы беларусаў абараніць уласную культуру, мову, веру і царкву, – дзеліцца ўражаннямі аб прагледжанай кінастужцы метадыст ДУ»Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Юлія Шэўка. – Ён прымусіў мяне задумацца, як складана бывае знайсці свой шлях. Мне спадабалася, што гістарычныя падзеі паказваюцца і тлумачацца праз сапраўдную драму. Думаю, акцёрам удалося перадаць супярэчлівыя эмоцыі і паказаць канфрантацыю двух бакоў, на кожным з якіх ёсць злыя і добрыя людзі.
Больш за ўсё мне спадабалася ігра маладых акцёраў. Менавіта яны змаглі перадаць кранальныя эмоцыі і пачуцці, шчырасць свайго стаўлення да сітуацыі. Дзецям як мага часцей неабходна паказваць такія фільмы – і мы зможам выхаваць сапраўдных патрыётаў краіны, – падкрэсліла Юлія Віктараўна.