На Кореличчине продолжаются осенние полевые работы
На Карэліччыне працягваюцца асеннія палявыя работы. Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 31 кастрычніка, поўным ходам ідзе ўборка кукурузы. Работнікі сельскай гаспадаркі ўбралі 6774 га (86%) царыцы палёў, з іх 5428 га (97%) на сілас. Валавы збор складае 182 884 т, ураджайнасць — 337 ц/га. На зерне ўбрана 1346 га (59%). Валавы збор складае 13 643 т, ураджайнасць — 101 ц/га.
Выкапана 212 га бульбы (100%), атрымана 5 894 т з ураджайнасцю 278 ц/га. Аграрыі ўбралі 101 га гародніны (82%), сабралі 2886,3 т.
Убрана 2 307 га цукровых буракоў (67%). Накапана 116 873 т пры ўраджайнасці 507 ц/га. На прыёмныя пункты вывезена 102 859 т.