Осенние полевые работы идут в Кореличском районе

На Карэліччыне працягваюцца асеннія палявыя работы. Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 10 кастрычніка, пасеяна 1300 га (100%) азімых зерневых культур на зерне, у тым ліку 650 га жыта, 8424 га пшаніцы, 1895 га трыцікале, 2325 га ячменю. На зялёны корм пасеяна 1160 га азімых культур, у тым ліку 510 га азімых зерневых і 650 га азімай свірэпіцы.

Поўным ходам ідзе ўборка кукурузы. Работнікі сельскай гаспадаркі ўбралі 3884 га царыцы палёў (69%) на сілас. Валавы збор складае 151 680 т, ураджайнасць — 391 ц/га. На зерне ўбрана 499 га (23%) кукурузы. Валавы збор складае 6 071 т, ураджайнасць — 122 ц/га.

Выкапана 180,2 га бульбы (85%), атрымана 4 941 т з ураджайнасцю 274 ц/га. Аграрыі ўбралі 34,8 га гародніны (28%), сабралі 1100 т.

Убрана 1 529 га цукровых буракоў (44%). Накапана 70 591 т пры ўраджайнасці 462 ц/га. На прыёмныя пункты вывезена 52 666 т.

Працягваецца ўборка саломы. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў вызвалілі 17 463 га палёў (99%). У гаспадарках нарыхтавалі 5 804 т сена (63%), 139 908 т сенажу (86%), у тым ліку 130 555 т з кансервантамі, 139 311 т сіласу (80%), у тым ліку 135 752 т з кукурузы. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 19,13 ц кармавых адзінак.

Сяргей СТОЛЯР